27 лістапада Дзень герояў, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну – арганізаванаму Войскам Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля самастойнай беларускай дзяржаўнасці і супраць бальшавікоў. Падчас баявых дзеянняў Войска БНР перахоплівала абозы з зернем і жывёлай у савецкіх жаўнераў і вяртала іх сялянам. Шматлікіх палонных, якія былі ў асноўным самыя беларусы, прымусова набраныя бальшавікамі ў свайго войска, бэнээраўцы адпускалі на волю. Заўважыўшы ў гэтым вялікую пагрозу, кіраўніцтва арміі стала накіроўваць вайсковыя часткі з ліку татараў і кіргізаў. У дадатак была здзейсненая і правакацыя, якая настроіла беларусаў больш не адпускаць палонных.