🤜🤛 Слуцкі збройны чын да сёння застаецца яскравым сведчаннем таго, што БНР не было толькі «дзяржавай на паперы» Падчас баявых дзеянняў Войска БНР перахоплівала абозы з зернем і жывёлай у савецкіх жаўнераў і вяртала іх сялянам Шматлікіх палонных, якія былі ў асноўным самыя беларусы, прымусова набраныя бальшавікамі ў свайго войска, бэнээраўцы адпускалі на волю: «Бывалі выпадкі такія, што палонны маскоўскі чырвонаармеец, якога пусцілі на волю, ішоў назад у свой полк, падгаварваў болей таварышоў, абакрадвалі амуніцыю й аружжа ў сваіх ротах і пераносілі да беларускага войска. Такіх выпадкаў было не мала». ☝ Заўважыўшы ў гэтым вялікую пагрозу, кіраўніцтва арміі стала накіроўваць вайсковыя часткі з ліку татараў і кіргізаў. У дадатак была здзейсненая і правакацыя, якая настроіла беларусаў больш не адпускаць палонных: пяці беларускім разведчыкам, якія трапілі ў палон да бальшавікоў, «адрэзалі нос і вушы й вазілі па вёсках на паказ». 🕯 27 лістапада Дзень герояў, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну – арганізаванаму Войскам Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля самастойнай беларускай дзяржаўнасці і супраць бальшавікоў. Чытайце падрабязней (праз VPN) ⤵ https://belsat.eu/news/27-11-2022-slutski-zbrojny-chyn-tym-yakiya-pershymi-paustali-i-pajshli-umirats-kab-zhyla-batskaushchyna/